Вы тут

У Маскве праходзіць “шэсце супраць палітычных рэпрэсіяў”

novayagazeta.ru

У Маскве праходзіць шэсце супраць палітычных рэпрэсіяў і за сумленныя выбары. Акцыя расійская апазіцыя не ўзгодненая з уладамі: людзі ідуць вуліцамі па цэнтры горада, нясуць плакаты і расцяжкі з лозунгамі, скандуюць “Дапускай”.

Паводле “Новой газеты”, за дэманстрантамі назірае паліцыя, але дзеянням удзельнікаў акцыі не замінае.

З сярэдзіны ліпеня ў Маскве адбываюцца пратэсты, нагодай для якіх стаў нядопуск да ўдзелу ў выбарах у Маскоўскую гарадскую думу незалежных кандыдатаў. Пасля затрыманняў тысяч чалавек і заведзенай крымінальнай справы аб масавых беспарадках да патрабаванняў далучылася спыніць ціск на удзельнікаў пратэстаў.