У Маскве аўтобус уехаў у пераход метро, ёсць загінулыя

Фота: anatoliy_antonov / Instagram / РБК
Фота: anatoliy_antonov / Instagram / РБК

Рэйсавы аўтобус уехаў у натоўп людзей і выляцеў у падземны пераход на Мажайскай шашы ў Маскве. Пра гэта паведамляе "РИА Новости".

Інцыдэнт адбыўся каля станцыі метро "Славянскі бульвар". Па дадзеных розных крыніц, у выніку здарэння загінулі чатыры ці пяць чалавек, каля 15 атрымалі траўмы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не ўтрымаў аўтобус на дарозе. Ён затрыманы і дастаўлены ў аддзел паліцыі для разбіральніцтва.

Версія тэракту не разглядаецца.

Видео: Igor manison

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі