У Маскве арыштавалі праваднікоў цягніка-грамадзян Беларусі

Дваіх праваднікоў цягніка "Брэст-Масква" арыштавалі ў расійскай сталіцы на Беларускім вакзале.  Па версіі следства, іх падазраюць у тым, што яны пасадзілі ў цягнік пасажыра без білета, а пасля, калі ён адмовіўся разлічыцца, збілі яго, прымусілі прыбраць вагон, забралі дакументы, мабільны тэлефон і грошы. Скончылася ўсё тым, што праваднікі спіхнулі мужчыну з вагона падчас руху цягніка.

Каб арыштаваць беларусаў, маскоўскія праваахоўнікі чакалі, калі цягнік зноў прыедзе ў расійскую сталіцу. І тады пацярпелы апазнаў сваіх крыўдзіцеляў, інфармуе сайт city-fm.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі