У Маскве аб'явяць пра аднаўленне паставак з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў

У Маскве аб'явяць пра аднаўленне паставак з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў

14 красавіка ў Маскве аб'явяць пра аднаўленне паставак з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. У будынку Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі пройдуць перамовы, на якія ў расійскую сталіцу прыехаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц. З расійскага боку сустрэчу ачоліць намеснік міністра сельскай гаспадаркі Яўген Непаклонаў, інфармуе прэс-служба Рассельгаснагляду.

Паведамляецца, што падчас перамоваў Зайца і Непаклонава будуць абмеркаваныя вынікі праведзенай 5-13 красавіка спецыялістамі Рассельгаснагляду інспекцыі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў-вытворцаў прадукцыі жывёльнага характару. 3 красавіка тэма перашкодаў для патраплення беларускіх прадуктаў на расійскі рынак абмяркоўвалася падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Па яе выніках Пуцін і даў даручэнне адправіць у Беларусі інспектараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі