У Маскоўскім метро адкрылі бясплатную коўзанку

У Маскоўскім метро адкрылі бясплатную коўзанку

Бясплатную коўзанку для пасажыраў адкрыў Маскоўскі метрапалітэн. Яна размясцілася ў пераходзе са станцыі "Ленінскі праспект" на станцыю "Плошча Гагарына", інфармуе БЕЛТА.

Коўзанка з сінтэтычнага лёду займае плошчу ў 200 кв. м. Па словах адміністрацыі метрапалітэна, яна адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі, праглядаецца з камер відэаназірання і не перашкаджае людзям, якія праходзяць міма.

І сама коўзанка, і пункт пракату канькоў будуць працаваць бясплатна. На лядовай пляцоўцы змогуць адначасова катацца каля 30 чалавек. Калі ахвочых пакатацца будзе вельмі шмат, то мяркуецца ўводзіць часавыя абмежаванні на сеанс. За парадкам на коўзанцы будуць сачыць адміністратар, а таксама супрацоўнікі службы бяспекі, якія дзяжураць у пераходзе.

У працы коўзанкі запланаваныя паказальныя выступы фігурыстаў і заняткі з трэнерамі. 

Пляцоўка будзе адкрытая для наведвальнікаў штодня да 10 студзеня з 10.00 да 22.00. 31 снежня яна будзе працаваць да 21.00, а 1 студзеня адкрыецца ў 11.00. Побач з коўзанкай размяшчаюцца шафкі для захоўвання рэчаў і пункт пракату канькоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі