У Мар’інай Горцы забілі актывіста апазіцыі

26 лістапада ў шпіталі горада Мар’іна Горка (Мінская вобласць) памёр сябар Партыі БНФ Валянцін Доўнар. Яму яшчэ не было 50 гадоў. Як паведаміў nn.by аднапартыец памерлага Алесь Васьковіч, 20 лістапада прыкладна ў 22 гадзіны на Доўнара напалі на вуліцы невядомыя і білі яго жалезнымі прутамі па галаве. Валянціна даставілі ў рэанімацыю, але ўратаваць не ўдалося.

Валянцін Доўнар быў вядомым у Мар’інай Горцы распаўсюднікам незалежнай прэсы.

Па факце забойства міліцыя распачала крымінальную справу, але па ёй пакуль ніхто не арыштаваны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі