Настаўніцы школьніцы, якая загінула на ўборцы бульбы, цалкам прызналі віну

Настаўніцы школьніцы, якая загінула на ўборцы бульбы, цалкам прызналі віну

У аўторак, 4 ліпеня, у Маладзечне пачалі судзіць настаўніц па справе аб гібелі на ўборцы бульбы школьніцы. Настаўніцу французскай мовы Вольгу Завадскую і настаўніцу фізікі Ірыну Апанасевіч абвінавачваюць у неналежным выкананні абавязкаў па забеспячэнню бяспекі малалетняй асобы, якое пацягнула за сабой смерць па неасцярожнасці. Жанчыны цалкам прызналі сваю віну.

Як інфармавала Еўрарадыё, трагічнае здарэнне адбылося 29 верасня 2016 года. На 13-гадовую Вікторыю Папчэню на полі наехаў МАЗ, ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы. Крымінальную справу распачалі на педагогаў, якія суправаджалі школьнікаў і на кіроўцу. Апошні ў снежні мінулага года быў асуджаны на 3 гады “хіміі”. У судзе 22-гадовы Павел Цыбін цалкам прызнаў сваю віну і прасіў прабачэння ў бацькоў загінулай дзяўчынкі.

Яны паехалi "на бульбу" на падставе вуснага распараджэння. Так патлумачыла Апанасевiч: "Нам выдзелiлi дзве градкi. Дзяцей было няшмат. Калi дзецi працавалi, мы сачылi за нiмi, былi поруч. Пасля iшлi да аўтобуса адной вялiкай групай. Мы назiралi, як дзецi iшлi. Усе былi у полі зроку. Папчэня была ад нас за 5-6 метраў збоку i крыху наперадзе. Пасля я пачула крык i убачыла Вiку". Яна кажа, што на полі было шумна і гук матору яна не чула.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі