У Маладзечне фота аўтазака каштуе... 270 рублёў

У Маладзечне фота аўтазака каштуе... 270 рублёў

У Маладзечне фота аўтазака каштуе... 270 рублёў. На такую суму аштрафавалі Аляксандра Новіка, якога 3 ліпеня затрымалі пры спробе зрабіць здымак машыны з АМАПам. Адміністрацыйны пратакол склалі аб "непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі". Рашэнне па справе 6 ліпеня вынесла суддзя Інэса Южык, паведамляе spring96.org.

У Магілёве судзілі Глеба Будкова, які таксама быў затрыманы 3 ліпеня. У яго на плячах быў бел-чырвона-белы сцяг. Міліцыянеры склалі пратакол "за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства". Трое сутак хлопца трымалі за кратамі. У судзе Ленінскага раёна Будкоў заявіў, што бел-чырвона-белы сцяг у яго быў, каб выказаць салідарнасць з цемнаскурымі людзьмі, якія сутыкаюцца з дыскрымінацыяй. Суддзя Вікторыя Палякова такога адказу не чакала і накіравала справу ў РАУС на дапрацоўку.

Яўген Клімук са Скідзеля аштрафаваны на 405 рублёў за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, Юрый Каладко з Навагрудка — на 270 рублёў за ўдзел у "ланцугу салідарнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі