Мужчына, які прасіў дапамогі міліцыі і быў затрыманы, апынуўся ў бальніцы

Мужчына, які прасіў дапамогі міліцыі і быў затрыманы, апынуўся ў бальніцы

Удзельнік ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілюк апынуўся ў бальніцы. Днямі яго затрымалі ў Мастах. Мілюк ішоў з 11-гадовым сынам па вуліцы, калі да яго стаў чапляцца невядомы мужчына. Неўзабаве з'явілася міліцыя, якая затрымала абодвух.

Як паведамляе Радыё Свабода, Аляксандру Мілюку пасля затрымання стала кепска і яго шпіталізавалі (міліцыянеры хацелі яго завезці ў ізалятар), зрабілі тэсты на каранавірус, якія далі станоўчыя вынікі.

Мілюку 34 гады, ён — шматдзетны бацька, працуе зваршчыкам. У яго трое сыноў ва ўзросце ад 4 да 12 гадоў. Мужчына кажа, што падчас затрымання міліцыянеры моцна напалохалі яго сына. Ён не ведае, ці складалі на яго пратакол і ці будзе суд (у РАУС бралі паказанні аб учыненні "дробнага хуліганства").

Аляксандр Мілюк мяркуе, што ён мог заразіцца каранавірусам 26 чэрвеня, калі яго таксама затрымлівалі міліцыянеры і вазілі ў бальніцу на агляд — высвятлялі, ці ён цвярозы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі