У маладога кіроўцы машына згарэла ў дзень пакупкі

Гэткая недарэчнасць здарылася з жыхаром Гродзенскай вобласці. Раніцай ён набыў “Крайслер” і аформіў ўгоду. Па дарозе дадому кіроўца адчуў, што ў салоне пахне гарэлым, але не звярнуў на гэта ўвагі. Прадавец машыны папярэджваў яго, што ў “Крайслеры” прагарэў глушыльнік.

Калі машына пад’ехала да брамы дома, з-пад капоту паваліў дым. Узгаранне тушылі выкліканыя ратавальнікі. У “Крайслера” ў выніку выгарэў салон і маторны адсек, інфармуе сайт Гродзенскай абласной ДАІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі