У Магілёве затрымалі кантрабандную аргтэхніку

У Магілёве затрыманая кантрабанда камплектуючых да камп’ютараў. Яе кошт складае каля 40 мільёнаў рублёў.

Груз быў знойдзены супрацоўнікамі ўпраўлення дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю ў мікрааўтобусе «Мерседэс».


Высветлілася, што належыць ён магілёўцу, які рэалізоўваў прадукцыю, не будучы індывідуальным прадпрымальнікам. Кантрабанда канфіскаваная, а яе ўладальніка чакае суд, паведамляе газета «Звязда».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі