У Магілёве затрымалі 65 чалавек, якія ехалі на мітынг у Мінск

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Магілёве 65 чалавек, якія спрабавалі выехаць у Мінск на акцыю з нагоды Дзядоў.
Для паездкі яны арандавалі аўтобус. Як толькі сабраліся выязджаць, міліцыянты прымусілі ўсіх выйсці, а аўтобус адагналі на стаянку. Апазіцыянераў адпусцілі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі