Вы тут

У Магілёве з-за перапланіроўкі трэснула перакрыцце ў шматпавярхоўцы

Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі 

У Магілёве з-за перапланіроўкі жылля ў дзевяціпавярховым доме парушылася цэласнасць пліты перакрыцця паміж восьмым і дзевятым паверхамі, утварыліся расколіны, паведамляе МНС.

Інцыдэнт адбыўся ў шматкватэрным доме па вуліцы 30 гадоў Перамогі. Жыхары дома правялі самастойную перапланіроўку на 9-м паверсе і пакінулі дэмантаваную бетонную сцяну на падлозе. У адным месцы адбылося перавышэнне дапушчальных нагрузак на перакрыцце і ўтварылася расколіна ў 2-3 см у кватэры на 8-м паверсе.

Пацярпелых няма, эвакуацыя не патрабуецца. Супрацоўнікі МНС умацавалі сцяну, каб прадухіліць абвальванне. Ўласнік кватэры, які праводзіў перапланіроўку, абавязаны будзе аднавіць сцяну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.