У Магілёве з "выбараў" нечакана знялася дэпутатка Палаты прадстаўнікоў

Наталля Тарасенка

Наталля Тарасенка / sb.by

У Магілёве з "выбараў" нечакана знялася дзеючая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Наталля Тарасенка, піша MAYDAY.

Акруговая выбарчая камісія Магілёўскай сельскай выбарчай акругі №88 ухвалілая яе заяўку на зняцце з "выбараў". Прычына такога кроку і дата прыняцця пастановы не называюцца.

Праваабаронцы звяртаюць увагу, што яшчэ на мінулым тыдні ў "Магілёўскіх ведамасцях" публікавалася перадвыбарная праграма Тарасенка, а на працягу датэрміновага галасавання ў яе было прызначана некалькі агітацыйных сустрэчаў.

Цяпер у акрузе №88 засталася толькі адна кандыдатка — дырэктарка мяжысецкай школы Лілія Мельнікава. Раней яна падпарадкоўвалася Наталлі Тарасенка, бо тая да выбараў 2019 года ўзначальвала аддзел адукацыі Магілёўскага райвыканкама. У Палаце прадстаўнікоў Тарасенка ўваходзіць у пастаянную камісію па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі. Яна цалкам падтрымлівала курс Аляксандра Лукашэнкі.

Напярэдадні стала вядома пра зняцце з "выбараў" яшчэ аднаго чыноўніка — у Докшыцах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі