Вы тут

У Магілёве ў паліклініцы нажом паранена медработніца

Жанчына была без прытомнасці / vk.com/oxpaha1

У Магілёве ў паліклініцы нажом паранена 46-гадовая медработніца. Як паведамляе прэс-служба Дэпартамента аховы МУС, на яе з рэўнасці напаў 47-гадовы муж, з якім яна ўжо не жыла. Здарэнне адбылося 20 кастрычніка. На месца здарэння прыбыло некалькі экіпажаў Дэпартамента аховы. Зламысніка затрымалі. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення.

Жанчына была без прытомнасці — муж нанёс ёй тры ўдары нажом. Яна знаходзіцца ў цяжкім стане.

Крымінальную справу распачалі за замах на забойства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.