У Магілёве пякарня плоціць працаўнікам частку заробкаў яйкамі

Днямі на некаторых магілёўскіх сайтах з’явілася інфармацыя, што на “Магілёўхлебапрадукце" супрацоўнікам выдаюць частку заробку яйкамі. А тым, хто адмаўляецца, яйкі прынеслі на працоўнае месца і пагражалі пазбаўленнем прэміі. Еўрарадыё вырашыла разабрацца ў сітуацыі.
У "Магілёўхлебапрадукце" супрацоўнікі падцвердзілі, што бяруць яйкі за кошт заробку.

Працаўніца:
“Я вось сёння ўзяла 2 латкі, 6 дзясяткаў за 8400. У ведамасць запісваецца прозвішча маё, табельны нумар і сума, на якую я ўзяла. Потом ведамасці падаюцца ў разліковы аддзел і яны вылічваюць з заробку. Калі чалавек узяў і распісаўся, што узяў”.

Атрымліваецца, што дзесятак яек супрацоўнікі могуць набыць за 1400 рублёў - амаль у два разы танней, чым у краме, дзе яны каштуюць 2300 рублёў. Таму людзі і бяруць ахвотна. Акрамя яек у кошт заробку можна ўзяць хлеб ці кілбасу. А вось пра тое, што некага прымушаюць, у бухгалтэрыі не чулі.

Бухгалтарка: “Мы бярэм проста ў сваіх крамах прадукцыю, а потым з заробку вылічваюць. Мы распісваемся ў ведамасцях, хто-што ўзяў: нехта хоча яйкі, іншыя хлеб ці кілбасу. У нас проста ёсць такая форма разліку, а пра тое, каб некага прымушалі, я не чула”.

Такім чынам на прадпрыемстве вырашылі праблему збыту дробных яек Д2, а таксама праблему выплаты заробку. Адпаведнае распараджэнне падпісаў намеснік дырэктара "Магілёўхлебапрадукту” сп. Сігаеў. Загад абавязуе забяспечыць усіх супрацоўнікаў яйкамі. Адміністрацыя не тлумачыць прычынаў свайго рашэння і не каментуе пытанне, навошта іх супрацоўнікам столькі яек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі