У Магілёве на вуліцы знайшлі труп маладога мужчыны

У Магілёве на вуліцы знайшлі труп маладога мужчыны

Труп мужчыны знойдзены 8 лістапада ў магілёўскім мікрараёне Юбілейны.

Як перадае БелаПАН са спасылкай на супрацоўнікаў праваахоўных органаў, забітага знайшлі мінакі раніцай каля 11.00. На целе загінулага некалькі раненняў ад вострага прадмета.

Цела ляжала ў яры насупраць дома №42 па Дняпроўскім бульвары.

Мужчыне каля 30 гадоў, ён мясцовы жыхар.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі