Вы тут

У Магілёве мужчына аддаў на працы бальнічны, які выдаюць цяжарным

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Магілёве мужчына аддаў на працы бальнічны, які выдаюць цяжарным. Як інфармуе mogilevnews.by, ён атрымаў яго ад санітаркі, якая скрала з незачыненага сейфа лекара восем бланкаў лістоў непрацаздольнасці і паставіла на іх штамп-клішэ, каб дапамагчы знаёмаму — ён прапусціў некалькі дзён на працы без паважнай прычыны.

Малады чалавек не падазраваў, што прадаставіў бальнічны ліст, які выдаюць толькі цяжарным жанчынам. Яго начальнік звярнуўся ў міліцыю. У дачыненні санітаркі могуць распачаць крымінальную справу. Ёй пагражаюць грамадскія працы, штраф, арышт, абмежаванне ці нават пазбаўленне волі.