У Магілёве міліцэйскі УАЗ не саступіў дарогу "Опелю"

У Магілёве міліцэйскі УАЗ не саступіў дарогу "Опелю"

Міліцэйскі УАЗ і "Опель" сутыкнуліся ў Магілёве 30 ліпеня. Аварыя адбылася каля 7:30 на вуліцы Макарава, інфармуе БЕЛТА. 

УАЗам кіраваў 25-гадовы міліцыянт. За рулём "Опеля" была 35-гадовая магіляўчанка. 

На скрыжаванні раўназначных дарог міліцыянт не саступіў дарогу "Опелю". На кіроўцу міліцэйскай машыны склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў манеўравання альбо праезду скрыжаванняў. Праўда і кіроўцы "Опеля" проста так з'ехаць не ўдалося: на яе склалі пратакол за кіраванне транспартным сродкам, на які не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху альбо які не зарэгістраваны ў вызначаным парадку. 

Пры ДТЗ ніхто не пацярпеў, але аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Паведамляецца, што абодва кіроўцы былі цвярозыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі