У Магілёве дзеці пратэстуюць супраць закрыцця бібліятэкі

Аднак іх зварот застаўся без разгляду па фармальных прычынах — подпісы не адпавядалі патрабаванням Закону “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб”, юныя чытачы не пазначылі адрас падпісчыкаў. Акрамя таго дэпутаты паведамілі, што разгляд гэтай скаргі не ў іх кампетэнцыі.

Наступны збор подпісаў арганізавала 74-гадовая пенсіянерка Ала Няўмоева. Былая дэпутат райсавета Магілёва і на пенсіі працягвае праяўляць актыўную грамадскую пазіцыю.

Адказ, які прыйшоў на калектыўны зварот з Магілёўскага аблвыканкама, нікога не парадаваў: мясцовыя ўлады вырашылі закрыць дзіцячую бібліятэку-філіял №1 імя Максіма Горкага ў сувязі з тым, што ў 2012 годзе колькасць чытачоў склала ўсяго 1300 чалавек.

Паводле ж нарматываў, якія зацверджаны Міністэрствам культуры ў 1993 годзе, дзіцячая бібліятэка павінна функцыянаваць з разлікам на 5-7 тысяч дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 3 да 15 гадоў. Каментуе Ала Няўмоева:

Некаму трэба аддаць кватэры, якія займае бібліятэка. У дзяржавы не знаходзіцца 15 мільёнаў рублёў у год на аплату камунальных паслугаў. На нашым раёне раней ішлі бязлітасныя баі. За наш раён паклалі свае жыцці 67 чалавек. У нас на раёне на філіяле “Газпрамбанка” вісіць шыльда, што там у баях загінулі 44 чалавекі. Гэтыя людзі ляжаць, аддаўшы свае жыцці за будучае пакаленне, а іх дзеткі, унукі, праўнукі і прапраўнукі цяпер ужо не могуць бачыць гэтай бібліятэкі”.

Ала Няўмоева кажа, што цяпер дзіцячая бібліятэка імя Максіма Горкага будзе аб’яднаная з “Цэнтральнай сістэмай дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва”, якая знаходзіцца ў трох кіламетрах. Працягвае былая дэпутатка:

Я пісьмова звярталася да кіраўніка дзяржавы, а таксама ў іншыя ведамствы, каб яны захавалі бібліятэку. Людзі змагаліся за бібліятэку. Прыязджала таксама і мясцовае тэлебачанне. Жыхары дома па вуліцы Аўтазаводскай, 16, а таксама і іншых дамоў выступілі за захаванне бібліятэкі. Было сабрана 90 подпісаў. Я прасіла, каб чыноўнікі звярнулі ўвагу на тое, што новую бібліятэку побач ніхто не адкрывае, а старая існавала да канца снежня 2013 года цэлых 48 гадоў. Цяпер нашы дзеткі будуць без занятку. Яны пачнуць шукаць сабе дрэнныя кампаніі, здзяйсняць злачынствы. Акрамя гэтай бібліятэкі, для дзяцей больш нічога няма, каб іх хоць неяк заняць”.

Трэба адзначыць, што на сустрэчы чыноўнікаў з жыхарамі раёна з нагоды закрыцця бібліятэкі гучала прапанова, каб дзіцячы фонд быў перададзены ў бібліятэку Дома культуры імя Кірава, які знаходзіцца побач. Чыноўнікі выслухалі прапанову, аднак рэалізоўваць яе не сталі, бо, паводле іх слоў, зрабіць гэта немагчыма з-за рознай падведамнасці бібліятэк.

Рубрыка “Самаабарона” спецыяльна для праграмы Кардыяграма

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі