У Магілёве адкрыўся гатэль для сабакаў

У Магілёве адкрыўся гатэль для сабакаў. Колішнія вальеры, пераабсталяваныя пад гасцінічныя “нумары”, каштуюць 7 тысяч рублёў за суткі. Хатніх гадаванцаў можна пакінуць тут на любы час — у залежнасці ад таго, колькі працягнецца вашая камандзіроўка або падарожжа. Увесь час знаходжання ў гатэлі іх будзе даглядаць ветэрынар.

А вось тэрмін знаходжання ў вальерах суседзяў “забяспечаных” пастаяльцаў — бяздомных сабакаў і котак, якіх адлоўліваюць на вуліцах Магілёва — абмежаваны пяццю суткамі. Пасля іх чакае ўсыпленне, паведамляе газета "Рэспубліка".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі