У Магілёўскім раёне рабочы ўпаў з вышыні больш за 5 метраў у бункер для збожжа

У Магілёўскім раёне рабочы ўпаў з вышыні больш за 5 метраў у бункер для захоўвання збожжа. Здарэнне адбылося ўдзень 11 ліпеня. 20-гадовы аператар сушыльных установак мясцовага прадпрыемства чысціў бункер, выкарыстоўваў сродкі індывідуальнай абароны. У нейкі момант абарвалася вяроўка, на якой яго падымалі калегі.

Малады чалавек атрымаў шматлікія траўмы рознай ступені цяжкасці, ён шпіталізаваны, пагрозы для жыцця няма, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Праводзіцца праверка, прызначана судова-медыцынская экспертыза.

У Магілёўскім раёне рабочы ўпаў з вышыні больш за 5 метраў у бункер для збожжа
Гэты і наступныя здымкі — sk.gov.by
У Магілёўскім раёне рабочы ўпаў з вышыні больш за 5 метраў у бункер для збожжа
У Магілёўскім раёне рабочы ўпаў з вышыні больш за 5 метраў у бункер для збожжа
У Магілёўскім раёне рабочы ўпаў з вышыні больш за 5 метраў у бункер для збожжа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі