У Магілёўскай вобласці пракуратура закрыла чатыры аўташколы
Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота / delfi.lt
У Магілёўскай вобласці выяўленыя парушэнні ў працы аўташколаў, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
У выніку ў чатырох аўташколаў забралі сертыфікаты (тры аўташколы ў Бабруйску і Магілёве, а таксама адна аўташкола па кіраванні на грузавых аўтамабілях — у Клімавіцкім раёне).
Прыпыненая дзейнасць 11 аўташкол вобласці. Асноўнымі прычынамі такога рашэння ў пракуратуры назвалі:
— неадпаведнасць вучэбных планаў падрыхтоўкі кіроўцаў;
— парушэнні ў арганізацыі навучальнага працэсу, звязаныя з неправядзеннем практычных заняткаў і адсутнасцю неабходнага абсталявання для тэарэтычных заняткаў;
— неналежны стан матэрыяльна-тэхнічнай базы, у тым ліку аўтадромаў і транспартных сродкаў.
Пасля выпраўлення недахопаў дзейнасць адной школы ў Магілёве адноўленая.