Вы тут

У магілёўскай калоніі №15 асуджаны абвясціў галадоўку

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У магілёўскай калоніі №15 асуджаны Аляксей Манкевіч абвясціў галадоўку, піша mspring.online. 

Па звестках праваабаронцаў, сёння ён галадае ўжо шосты дзень. Мужчына пратэстуе супраць таго, што яму адмовілі скараціць тэрмін па амністыі. 

Мужчыну клічуць Аляксей Манкевіч. Па стане на 3 снежня ён галадае ўжо шосты дзень.

Манкевічу каля 27 гадоў, ён родам з Жодзіна. За куплю марыхуаны ён быў асуджаны на мінімальны тэрмін па частцы 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэксу "Незаконны абарот наркотыкаў". Раней мінімальнае пакаранне складала 8 гадоў пазбаўлення волі.

Сёлета была абвешчаная амністыя ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларуі. Таксама былі прынятыя папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія знізілі ніжнюю мяжу пакарання па частках 2 3 артыкула 328 на два гады: з пяці да трох гадоў — па частцы 2 (незаконны з мэтай збыту абарот наркотыкаў) і з васьмі да шасці гадоў — па частцы 3 (тыя ж дзеянні, учыненыя групай асоб або паўторна).

Манкевіч разлічваў, што яму знізяць тэрмін пакарання на два гады. Аднак суд пастанавіў скараціць пакаранне толькі на год. Прычыну такога рашэння асуджаны не ведае. 

Паведамляецца, што Манкевіч не быў злосным парушальнікам рэжыму і сур’ёзных спагнанняў не меў. Таму пасля рашэння, якое ён палічыў неспарвядлівым, мужчына пачаў галадоўкі пратэсту.

Праваабаронцы паведамляюць, быццам пасля гэтага адміністрацыя калоніі адправіла нязгоднага ў штрафны ізалятар (ШІЗА). Там Манкевіч сядзіць у камеры-адзіночцы.

Іншых арыштантаў, якія знаходзяцца ў бараку ўзмоцненага рэжыму, адміністрацыя пазбаўлеяе некаторых выгодаў на час галадоўкі Манкевіча. Такім чынам адміністрацыя калоніі спадзяецца, што самі арыштаваныя будуць ціснуь на галадоўніка. З гэтай мэтай Манкевіча некалькі разоў пераводзілі з камеры ў камеру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.