У лютым суды РБ прысудзілі ўдзельнікаў пратэстаў да 168,5 гадоў пазбаўлення волі

Дом правасуддзя ў Мінску / spring96.org
Дом правасуддзя ў Мінску / spring96.org

Не менш за 102 чалавекі былі асуджаныя ў лютым у Беларусі па палітычных крымінальных артыкулах, падлічылі праваабаронцы. З іх 88 чалавек — гэта мужчыны, 14 — жанчыны. Да пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі былі прысуджаныя і трое непаўналетніх. Мікіту Залатарова з Гомеля адправілі ў калонію на пяць гадоў (сваёй віны ён не прызнаў), Віталя Прохарава са Жлобіна і Дзмітрыя Стрыжака — кожнага на 2 гады.

У 49 са 102 выпадкаў фігурантаў палітычных спраў прыгаворвалі да пазбаўлення волі. У астатніх выпадках каралі абмежаваннем волі з накіраваннем (26 прысудаў) або без накіравання (21) ва ўстанову, тройчы — да штрафаў і арышту.

В феврале суды РБ приговорили участников протестов к 168,5 годам лишения свободы
Пакаранні, якія прызначалі ў лютым суды Беларусі ўдзельнікам пратэстаў / spring96.org

Праваабаронцы таксама адзначылі, што падчас судовых пасяджэнняў фігуранты расказвалі пра недазволеныя метады вядзення следства, але суды пакідалі гэтыя факты без рэакцыі.

Юрысты праваабаронцаў таксама выказалі занепакоенасць з нагоды суровых прысудаў, якія выносіліся па артыкуле за ўдзел у "масавых беспарадках" (ч.2 арт. 293 КК). Толькі за люты вядома як мінімум пра 12 такіх прысудаў, дзе фігуранты атрымалі ад 3,5 да 8 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пытанні выклікае доказная база і кваліфікацыя дзеянняў фігурантаў як па гэтым артыкуле, так і па іншых.
 
"Юрысты "Вясны" адзначаюць, што выхад на праезную частку падчас сходу, кінутую ў супрацоўнікаў міліцыі кветку, выкочванне вазкоў гандлёвага цэнтра на праезную частку, няўдалыя спробы перамяшчэння металічных агародж не могуць ацэньвацца як дзеянні, якія складаюць аб'ектыўны бок складу злачынства, што прадугледжвае адказнасць за ўдзел у масавых беспарадках. Суды па такіх справах выносяць прысуд выключна на здагадках, што не сумяшчальна з нормай ч. 4 арт. 16 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса", — адзначаюць праваабаронцы.

Самае суровае пакаранне ў лютым было прызначанае Аляксандру Кардзюкову з Брэста — 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Кардзюкоў — сябар Генадзя Шутава, які загінуў ад кулі байца ССА, і сведка яго гібелі.

Праваабаронцы таксама падлічылі агульную колькасць гадоў, вынесеных па прысудах у лютым. Атрымалася даволі вялікая лічба — 168,5 гадоў пазбаўлення волі.

В феврале суды РБ приговорили участников протестов к 168,5 годам лишения свободы
Агульныя тэрміны пазбаўлення і абмежавання волі, якія прызначалі ў лютым суды Беларусі ўдзельнікам пратэстаў / spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі