Вы тут

У Любані памёр рэнтгенолаг раённай бальніцы, яго жонка на кіслароднай падушцы

Доктар-рэнтгенолаг Леанід С. з жонкай / "ВКонтакте"

Доктар-рэнтгенолаг Леанід С. памёр уночы на 30 красавіка ў Любанскай раённай бальніцы (Мінская вобласць). Яго жонка ляжыць у рэанімацыі, двое сыноў таксама шпіталізаваныя. Пра смерць доктара Еўрарадыё расказаў яго швагер Сцяпан:

— Мая родная сястра — яго жонка — зараз у рэанімацыі на кіслароднай масцы. Два сыны таксама ў Любанскай ЦРБ, але ў іх на сёння няма тэмпературы і стан добры.

Доктар-рэнтгенолаг Леанід С. з сям'ёй / "ВКонтакте"

Па словах старэйшага сына Леаніда С., тэст на COVID-19 у яго бацькі даў станоўчы вынік. Зрэшты, афіцыйныя прычыны смерці доктара пакуль невядомыя: цела павязуць на анатамаванне ў Бараўляны. У астатніх членаў сям'і аналіз на каранавірусную інфекцыю быў адмоўны. Але дактары сказалі, што трэба будзе зрабіць яшчэ тэсты.

Еўрарадыё выказвае спачуванні родным і калегам Леаніда С.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.