У Лёзненскім раёне пастух забіў дваіх чалавек, а потым застрэліўся

Трагедыя адбылася 10 сакавіка у вёсцы Калышкі. 48-гадовы пастух з суседняй вёскі забіў сужыцеля сваёй былой каханкі, а таксама сябра, што згадзіўся падвезці яго "па справах" да вёскі. Страляў з абрэза ён і ў жанчыну, але яе выратаваў мабільны тэлефон, у які трапіў зарад. Шукалі забойцу да раніцы 11 сакавіка. Абкружаны спецназаўцамі, ён стрэліў сабе проста ў сэрца. Цяжка паранены забойца сканаў праз гадзіну ў лякарні.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі