У Лёзне ў рэанімацыю трапіла 8-гадовая дзяўчынка, яе згвалтавалі

У Лёзне ў рэанімацыю трапіла 8-гадовая дзяўчынка, яе згвалтавалі

У Лёзне ў Віцебскай вобласці ў рэанімацыю трапіла 8-гадовая дзяўчынка, яе згвалтавалі. Пра гэта інфармуе партал tut.by. Ужо затрыманы падазраваны, гэта мясцовы жыхар, яму 45 гадоў. Раней ў мужчыны былі праблемы з законам.

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, крымінальную справу распачалі па артыкуле “Згвалтаванне заведама малалетняй” (ч. 3 арт. 166 КК). Следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння. Дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы. Адзначаецца, што яе жыццю нічога не пагражае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі