Нацбанк прыдумаў, як змагацца з ценявой выдачай мікрапазык насельніцтву

Грошы

Грошы / Euroradio

Сотавыя аператары могуць атрымаць права выдаваць насельнцітву мікрапазыкі. Адпаведную прапанову агучыў Нацбанк, заяўляе намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Лапко ў сваім артыкуле ў "Банкаўскім весніку".

Ён спасылаецца на тое, што ў Беларусі існуе вялікі попыт на пазыкі без закладу. Пра гэта сведчыць вялікая колькасць аб'яваў у інтэрнэце, у тым ліку ў ценявым сегменце.

Ініцыятыву Нацбанка, кажа Лапко, падтрымалі іншыя дзяржаўныя органы. Такім чынам улады плануюць "вырашыць праблему незаконнага прадастаўлення пазык нелегальнымі пазыкоўцамі за кошт канкурэнцыі".

На думку прадстаўніка Нацбанка, выдаваць мікрапазыкі маглі б усе тры асноўныя аператары мабільнай сувязі.

Дарэчы, гаворка пра выдачу сотавымі аператарамі мікрарэдытаў, як распавядала Еўрарадыё, Нацбанк вёў яшчэ год таму. Не выключана, што іх увядзенне зацягнецца, як адмена роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі