У Беларусі мабільным аператарам дазволяць выдаваць спажывецкія пазыкі

Мабільныя аператары змогуць выдаваць мікрапазыкі на суму да 200 базавых велічынь / facebook.com/a1belarus
Мабільныя аператары змогуць выдаваць мікрапазыкі на суму да 200 базавых велічынь / facebook.com/a1belarus

У Беларусі аператарам сотавай сувязі дазволяць выдаваць пазыкі на спажывецкія патрэбы. Праект указа Аляксандра Лукашэнкі ўжо гатовы, піша БЕЛТА са спасылкай на кіраўніка Нацыянальнага банка Паўла Калаўра.

Калаўр сёння размаўляў з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Ён расказаў, што мабільныя аператары змогуць выдаваць мікрапазыкі на суму да 200 базавых велічынь. На сёння гэта 7400 рублёў.

"З аднаго боку, гэта дазволіць забяспечыць павышэнне доступу фізічных асоб да фінансаў. А з іншага боку, даванне мікрапазык з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій, правядзеннем адпаведнай ідэнтыфікацыі пазычальніка выведзе мікрафінансаванне на новы ўзровень, адпаведны цяперашнім рэаліям", — адзначыў Калаўр

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі