Мінадукацыі ўводзіць папярэдні запіс на прастаўленне апастылю

Атэстат пра школьную адукацыю, ілюстрацыйнае фота

Атэстат пра школьную адукацыю, ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА

Міністэрства адукацыі Беларусі з 1 ліпеня мяняе графік прыёму і выдачы дакументаў для прастаўлення апастылю. Гаворка ідзе пра разнастайныя атэстаты, дыпломы, іншыя паперы, якія выдаюць установы адукацыі.

З 1 ліпеня падаць дакументы на апастыль можна будзе толькі па папярэднім запісе. Запісацца можна будзе з 9 да 10 раніцы ў панядзелкі, аўторкі, чацвяргі і пятніцы. У сераду запісу няма. Прымаць дакументы будуць у панядзелак, аўторак, чацвер і пятніцу з 8 да 10:30, а ў сераду — з 18:00 да 20:00. Выдаваць аформленыя дакументы будуць адпаведна ў панядзелкі, аўторкі, чацвяргі і пятніцы з 15:00 да 16:00, а ў серады — з 18:00 да 20:00. У Мінадукацыі абяцаюць афармляць і вяртаць дакументы цягам аднаго працоўнага дня.

Нагадаем, днямі ў Мінску выпускнікі сталі ў вялізныя чэргі на апастыль. Пра гэта пісала "Зеркало" са спасылкай на відавочцаў. Паводле іх, перад уваходам у Дэпартамент якасці адукацыі сабралася каля 150-200 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі