Кіроўца МАЗа пад Пухавічамі ўрэзаўся ў апору моста
![Смяротная аварыя пад Пухавічамі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/most-1206-1.jpg.webp?itok=2B8VLdYs)
Смяротная аварыя пад Пухавічамі / УУС Мінаблвыканкама
Смяротная аварыя адбылася каля 8-й гадзіны раніцы ў Пухавіцкім раёне, паведамляе УУС МІнаблвыканкама.
44-гадовы кіроўца грузавіка "МАЗ МАН" ехаў у бок Мінска па аўтадарозе М-5 "Мінск-Гомель". Мужчына не справіўся з кіраваннем, і аўтамабіль урэзаўся у апору моста.
Ад атрыманых траўмаў кіроўца памёр на месцы ДТЗ.
![Кіроўца МАЗа пад Пухавічамі ўрэзаўся ў апору моста](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/most-1206-2.jpg.webp?itok=WMPKiSeE)
Смяротная аварыя пад Пухавічамі / УУС Мінаблвыканкама
![Кіроўца МАЗа пад Пухавічамі ўрэзаўся ў апору моста](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/most-1206-3.jpg.webp?itok=SFPKTwCM)
Смяротная аварыя пад Пухавічамі / УУС Мінаблвыканкама
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.