У Гомелі ў выніку ДТЗ легкавік адкінула на пешахода на тратуары
![На месцы здарэння](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/2211.jpg.webp?itok=ivV8KdQP)
На месцы здарэння / t.me/uvdgomel/
У Гомелі ў выніку ДТЗ легкавік адкінула на пешахода на тратуары. 55-гадовая жанчына атрымала траўмы, яе шпіталізавалі.
Як паведаляе гомельская міліцыя, здарэнне адбылося ў пятніцу каля 15-й гадзіны на скрыжаванні вуліц Кірава і Перамогі. Там сутыкнуліся Peugeot і BMW. Ад удару апошні аўтамабіль і адкінула на тратуар. Акрамя жанчыны-пешахода, у бальніцу завезлі кіроўцу Peugeot, які атрымаў траўмы.
![У Гомелі ў выніку ДТЗ легкавік адкінула на пешахода на тратуары](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/2213.jpg.webp?itok=U3rIIFSk)
![У Гомелі ў выніку ДТЗ легкавік адкінула на пешахода на тратуары](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/2212_1.jpg.webp?itok=NHle11c-)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.