За ўдзел у пратэстах 2020 года асудзілі пяць магілёўцаў

Суд, ілюстрацыйнае фота

Суд, ілюстрацыйнае фота / t.me/berezinonews/

13 чэрвеня суд у Магілёве разгледзеў справу пяцярых мясцовых жыхароў, якіх вінавацілі ў грубым парушэнні грамадскага парадку (ч. 1 арт. 342 КК), пішуць праваабаронцы з MAYDAY.

Андрэй Цімонін, Валерый Іўчын, Міхаіл Пішчала, Святлана Котава і Дзяніс Котаў у жніўні і верасні 2020-га, як было заяўлена ў судзе, удзельнічалі ў маршах у Мінску, "выходзілі на праезную частку" і "блакавалі рух транспарту".

Рэальны тэрмін атрымаў толькі Цімонін — 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Іўчын і Котаў былі асуджаныя на 2,5 года "хіміі", а Котава і Пішчала — на 2 гады "хатняй хіміі".

Праваабаронцы звяртаюць увагу, што ў Святланы і Дзяніса Котава ёсць маленькія дзеці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі