У Ляхавічах жанчына на мосце выпусціла з рук сумку, выклікалі ратавальнікаў

Ведзьма вярнула сумку

Ведзьма вярнула сумку / lves.by

У Ляхавічах жанчына на мосце выпусціла з рук сумку, і яна ўпала ў рэчку Ведзьма. У той момант ёй стала дрэнна. У выніку на месца выклікалі не толькі "хуткую", але і ратавальнікаў. Пакуль медыкі аказвалі жанчыне дапамогу, адзін з супрацоўнікаў МНС знайшоў у рэчцы сумку і вярнуў яе гаспадыні.

Раённая газета не ўдакладняе, ці былі ў сумцы каштоўныя рэчы ці грошы.

У Ляхавічах жанчына на мосце выпусціла з рук сумку, выклікалі ратавальнікаў
У Ляхавічах жанчына на мосце выпусціла з рук сумку, выклікалі ратавальнікаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі