У лякарнях застаюцца трое беларускіх турыстаў, якія трапілі ў аварыю у Чэхіі

У лякарнях застаюцца трое беларускіх турыстаў, якія трапілі ў аварыю у Чэхіі

У чэшскіх лякарнях застаюцца трое беларускіх падлеткаў, якія пацярпелі ў аўтааварыі 6 студзеня ў Чэхіі. Ім на месцы дапамагаюць супрацоўнікі беларускай амбасады.

Яшчэ трое беларускіх дзяцей, якія пацярпелі ў аварыі, прыбылі на радзіму з суправаджальнымі асобамі, паведамляецца на афіцыйным акаўнце МЗС Беларусі ў твітары.

Як паведамляла Еўрарадыё,аўтаварыя з беларускім турыстычным аўтобусам адбылася 6 снежня. На слізкай дарозе аўтобус, у якім ехала 49 пасажыраў (падлеткі з дарослымі) перакуліўся. Паведамляецца, што кіроўца ехаў з мінімальнай хуткасцю, аб'язджаючы асноўную трасу, якую блакавалі па ўмовах надвор'я. У выніку аварыі былі шпіталізаваныя больш за 15 чалавек, двое з іх — у цяжкім стане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі