У лякарні Баранавічаў застаюцца яшчэ 15 чалавек, якія захварэлі на трыхінелёз

У лякарні Баранавічаў застаюцца яшчэ 15 чалавек, якія захварэлі на трыхінелёз

У Баранавіцкай гарадской лякарні застаюцца яшчэ 15 чалавек, шпіталізаваныя з падазрэннем на трыхінелёз. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў намеснік галоўнага лекара Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі Анатоль Спірыда.

Па яго словах, у панядзелак былі выпісаныя адзін дарослы і чацвёра дзяцей. Сярод 15 чалавек, якія застаюцца ў лякарні, ёсць двое дзяцей — 7 і 15 гадоў. "Стан пацярпелых здавальняючы, яны праходзяць прафілактычнае лячэнне. Новых пацыентаў з прыкметамі заражэння на трыхінелёз не паступала", — паведаміў Спірыда.

Медыкі мяркуюць, што ўсіх гэтых пацыентаў выпішуць да канца тыдня. Па словах намесніка галоўнага лекара, дыягназ "трыхімінелёз" пакуль меркаваны, больш дакладна можна будзе сказаць пасля атрымання вынікаў даследаванняў.

Як паведамлялася раней, у Баранавічах з падазрэннем на трыхімінелёз трапілі ў лякарню больш за 30 чалавек. Усе яны захварэлі на сямейным свяце, дзе частаваліся стравамі з забітага дзіка. Усе пацыенты — сваякі і сябры.

Паведамляецца, што хворага дзіка пры сельгасработах збіў 34-гадовы кіроўца птушкафабрыкі "Дружба". Мужчына з дапамогай знаёмага разабраў тушу і падзяліў мяса. На ветэрынарнае даследаванне мяса мужчыны не адпраўлялі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі