У Лунінецкім раёне чацвёра мужчын зладзілі разбойны напад на пенсіянерку

У Лунінецкім раёне чацвёра мужчын зладзілі разбойны напад на пенсіянерку

У Лунінецкім раёне чацвёра мужчын зладзілі разбойны напад на пенсіянерку. Звязаную скотчам жанчыну ў яе доме ў вёсцы Бастынь раніцай 9 лютага знайшоў участковы міліцыянт. Пенсіянерка патлумачыла, што прыкладна ў 4.00 да яе ў жыллё прабраліся незнаёмыя мужчыны.

Зламыснікі збілі жанчыну, звязалі, пагражалі ёй касой і патрабавалі грошай, але нічога не знайшлі і пасля гэтага збеглі.

Як паведамляе прэс-служба МУС, міліцыянтам удалося затрымаць агрэсараў. Гэта пенсіянер з вёскі Гарліншчына Ашмянскага раёна, 63-гадовы жыхар Дзяржынска, а таксама двое мужчын з вёскі Вялікія Сямюны Ашмянскага раёна (аднаму 46 гадоў, другому — 28).

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі