Вы тут

У Лунінцы злавілі "Джэймса Бонда" з ручкай-пісталетам

Англійскі акцёр Дэніэл Крэйг, адзін з "агентаў 007" / Reuters

У Лунінцы злавілі "Джэймса Бонда" з ручкай-пісталетам, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта. У 48-гадовага мужчыны ў студзені 2020-га падчас ператрусу па месцы яго жыхарства міліцыянеры знайшлі зброю і боепрыпасы. Разынкай калекцыі з'яўляецца "шпіёнская" зброя — згаданая ручка-пісталет. Дзе ён яе набыў, не паведамляецца. Дарэчы, больш за пяць гадоў таму жыхар Смаргоні прынёс у міліцыю самаробную ручку-пісталет.

У дачыненні жыхара Лунінца за незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў распачалі крымінальную справу. Яму пагражаюць папраўчыя працы на тэрмін да 2 гадоў, альбо арышт, ці абмежаванне волі — да 5 гадоў. Максімальнае пакаранне — пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў са штрафам ці без яго. Расследаванне працягваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.