Як паведамляе сайт media-polesye.by, увесь персанал і пасажыры чыгуначнага вакзалу былі тэрмінова эвакуяваныя, а станцыя ўзятая ў ачапленне супрацоўнікамі МНС і міліцыі. Падставай для такой рэакцыі стаў пакет з электрадратамі, які быў пакінуты на пешаходным мосце праз чыгунку. На шчасце, гэта была не бомба, і праз некаторы час вакзал запрацаваў у штатным рэжыме.
Адзначым, што летась гэты вакзал ужо “мініравалі” арганізатары планавых вучэнняў, якія мусілі прайсці ў Лідзе. Яны пераблыталі нумар і патэлефанавалі дзяжурнаму па вакзале ў Лунінец. Адпаведныя службы і тады спрацавалі аператыўна.
Фота — media-polesye.by