У Гродне за два тыдні адкапалі БТР, які знайшлі на агародзе (фота)

Нагадаем, што бронетранспарцёр на сваім участку нечакана знайшла гродзенская сям'я, калі капала катлаван пад прыватны дом. Мяркуецца, што вайсковая тэхніка засталася з часоў, калі ў гэтым раёне быў навучальны палігон.
 

Планавалася, што канчаткова браніраваную знаходку дастануць у панядзелак, але камунальнікі гэта зрабілі раней.

Вольга Рагачоўская, гаспадыня ўчастку, распавяла газеце "Вечерний Гродно", што для шматдзетнай сям'і, у якой трое дзяцей, БТР дадаў праблем. Зараз за свой кошт трэба будзе купляць пясок, каб засыпаць яму. Будаўніцтва дома давядзецца адкласці, пакуль грунт не ўтрамбуецца. Акрамя таго, ніякай матэрыяльнай дапамогі сям'і ніхто не абяцае. Усе выдаткі, верагодна, прыйдзецца ўзяць на сябе.

А так БТР выглядаў яшчэ некалькі дзён таму.


Фота — БЕЛТА, "Вечерний Гродно"
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі