БТР, знойдзены ў Гродне, адкопваюць ужо 12 дзён (фота)

Мяркуецца, што вайсковая тэхніка засталася з часоў, калі ў гэтым раёне быў навучальны палігон ДТСААФ.



Здарэнне адбылося два тыдні таму. Канчаткова дастаць браніраваную знаходку плануецца ў панядзелак.



Вольга Рагачоўская, гаспадыня ўчастку, распавяла газеце "Вечерний Гродно", што для шматдзетнай сям'і, у якой трое дзяцей, БТР дадаў праблем. Зараз за свой кошт трэба будзе купляць пясок, каб засыпаць яму. Будаўніцтва дома давядзецца адкласці, пакуль грунт не ўтрамбуецца. Акрамя таго, ніякай матэрыяльнай дапамогі сям'і ніхто не абяцае. Усе выдаткі, верагодна, прыйдзецца ўзяць на сябе.



Фота — vgr.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі