На лідскім аўтавакзале аўтобус пераехаў пенсіянерку (відэа)

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, рэйсавы міжгародні аўтобус прыехаў у Ліду са Слоніма. Кіроўца высадзіў пасажыраў і ад'ехаў ад платформы. Ён не заўважыў, што перад аўтобусам ішла жанчына і наехаў на яе.


Пасля наезду кіроўца спыніў аўтобус. Каб дастаць траўмаваную пенсіянерку, давялося падымаць аўтобус дамкратамі. Жанчыну шпіталізавалі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі