У Лондане за $146 тысяч прадалі два партрэты Леніна (фота)
![У Лондане за $146 тысяч прадалі два партрэты Леніна (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/czlenin.jpg.webp?itok=bJY1c8GD)
У Лондане на таргах у аукцыённым доме Phillips за 113 тысяч фунтаў стэрлінгаў ($147 тысяч) прадалі два партрэты Леніна, кіраўніка бальшавіцкай партыі і савецкай дзяржавы. Іх аўтар — вядомы амерыканскі мастак, дызайнер і пісьменнік Эндзі Уорхал (1928 — 1987). Ён выканаў гэтыя працы ў апошнія тыдні свайго жыцця. Адзін партрэт мае назву "Ленін", за яго заплацілі 48 тысяч фунтаў стэрлінгаў (62,5 тысячы долараў), за "Чырвонага Леніна" — 65 тысяч фунтаў стэрлінгаў ($84,6 тысячы).
А самым дарагім лотам стаў набор з дзясятка працаў мастачкі з Японіі Яёі Кусамы "Любоў назаўжды", выкананых у 2000 годзе. За яго заплацілі 160 тысяч фунтаў стэрлінгаў (больш за 208 тысяч долараў), інфармуе ТАСС.
![У Лондане за $146 тысяч прадалі два партрэты Леніна (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/39980afcadd4151a981107c9849ff706.png)
phillips.com
![У Лондане за $146 тысяч прадалі два партрэты Леніна (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/e2bbf4f07e4d6cd69e99aa0093dae636.png)
phillips.com