У Лізе Еўропы "Манчэстар Юнайтэд" будзе спаборнічаць з "Андэрлехтам"

У Лізе Еўропы "Манчэстар Юнайтэд" будзе спаборнічаць з "Андэрлехтам"

Лёсаванне 1/4 фіналу Лігі Еўропы адбылося сёння ў штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне. Згодна з ім, англійскі "Манчэстар Юнайтэд" будзе змагацца за выхад у паўфінал з бельгійскім "Андэрлехтам", бельгійскі "Генк" сустрэнецца з іспанскай "Сельтай", галандскі "Аякс" — з нямецкім "Шальке-04", а французскі "Ліён" пазмагаецца з турэцкім "Бешыкташам".

Матчы чвэрцьфіналу пройдуць 13 і 20 красавіка. 

Паўфіналы Лігі Еўропы прызначаныя на 4 і 11 траўня. Фінал пройдзе 24 траўня ў Стакгольме. Пераможца турніру атрымае ў наступным сезоне права выступіць на групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі