У Літве затрымалі беларуса з двума кілаграмамі амфетаміну

Літоўскія памежнікі затрымалі беларускага грамадзяніна ўначы ў сераду ў кіламетры ад дзяржаўнай мяжы ля вёскі Гаспарышкяй. Як высветлілася, 29-ці гадовы беларус незаконна трапіў на тэрыторыю Літвы.
Пры аглядзе асабістых рэчаў мужчыны ў кардонным пакунку з пральным
парашком быў знойдзены пакет з двума кілаграмамі амфетаміну.

Затрыманы
знаходзіцца ў следчым ізалятары.

Супраць яго праводзіцца папярэдняе
расследаванне паводле факту незаконнага перасячэння мяжы, спробы
дастаўкі кантрабанды і незаконнага ўтрымання наркотыкаў, перадае “Радыё
Свабода
”.