У Літве пракаментавалі рух калон беларускай ваеннай тэхнікі да мяжы
![Калона беларускай ваеннай тэхнікі, люты 2023-га / Ілюстрацыйнае фота t.me/modmilby/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/L11.jpg.webp?itok=V7B-a_mO)
Калона беларускай ваеннай тэхнікі, люты 2023-га / Ілюстрацыйнае фота t.me/modmilby/
У Літве пракаментавалі паведамленне пра рух уначы 21 лютага чатырох калон беларускай ваеннай тэхнікі з Мінска ў накірунку Ашмянаў — да мяжы.
"Мы пастаянна сочым і аналізуем ваенную актыўнасць у Беларусі, — кажуць Delfi ва Узброеных сілах Літвы. — Бягучая актыўнасць не ўплывае на сітуацыю з бяспекай Літвы. Аналітыкі УС Літвы адзначаюць, што інфармацыя з непацверджаных крыніц не заўсёды пацвярджаецца".
У калонах налічылі больш за 70 адзінак тэхнікі, у тым ліку 35 БМП, амаль 30 грузавікоў, два бензавозы. Па версіі Мінабароны РБ, адна з вайсковых часцей механізаванага злучэння пры ўзмацненні падраздзяленнямі супрацьпаветранай абароны была адпраўлена "у прызначаны раён". Адбылося гэта ў межах "праверкі баявой гатоўнасці". Сярод "вучэбна-баявых задач" — арганізацыя "аховы і абароны раёна".
![У Літве пракаментавалі рух калон беларускай ваеннай тэхнікі да мяжы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/22_44.jpg.webp?itok=8NOL0J2V)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.