У Верхнядзвінску праверылі, ці можна сабраць удзельнікаў тэрытарыяльнай абароны
![Праверка і адзін "партызан" / d-p.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2023-02-21_14-33-03.jpg.webp?itok=jlKsoBcr)
Праверка і адзін "партызан" / d-p.by
21 лютага ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласціу праверылі, ці можна аператыўна сабраць удзельнікаў тэрытарыяльнай абароны. Правяраліся дзеянні чыноўнікаў, сістэмы апавяшчэння і збору ваеннаабавязаных, прызначаных у тэрытарыяльныя войскі, іх забеспячэння, а таксама здольнасць падраздзялення выконваць "задачы па прызначэнні". У выніку дзеянні мясцовых уладаў атрымалі станоўчую адзнаку, піша "Дзвінская праўда".
Праўда, у фотарэпартажы на сайце раёнкі амаль не відаць "партызанаў", там прысутнічаюць у асноўным вайскоўцы з групы праверкі і чыноўнікі.
Верхнядзвінскі раён мяжуе з Латвіяй.
![У Верхнядзвінску праверылі, ці можна сабраць удзельнікаў тэрытарыяльнай абароны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2023-02-21_14-32-59.jpg.webp?itok=mCK3UGCF)
![У Верхнядзвінску праверылі, ці можна сабраць удзельнікаў тэрытарыяльнай абароны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2023-02-21_14-33-00.jpg.webp?itok=3C5OYyt_)
![У Верхнядзвінску праверылі, ці можна сабраць удзельнікаў тэрытарыяльнай абароны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2023-02-21_14-33-04.jpg.webp?itok=K67QTO2u)
![У Верхнядзвінску праверылі, ці можна сабраць удзельнікаў тэрытарыяльнай абароны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2023-02-21_14-33-02-2.jpg.webp?itok=tEB9o51Q)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.