Вы тут

У Літве па справе аб кантрабандзе з Беларусі будуць судзіць былых мытнікаў

Кантрабанда ў грузавіку / facebook.com/Lietuvosmuitine

У Літве па справе аб кантрабандзе цыгарэт з Беларусі будуць судзіць дваіх былых мытнікаў і дваіх грамадзян Беларусі. Сцвярджаецца, што яны дзейнічалі ў складзе "арганізаванай групы па загадзя распрацаваным плане". Па даных следства, мытнікі прапускалі праз мяжу грузавікі, у якіх быў згаданы груз. Цыгарэты ўвозіліся ў Літву праз пункт пропуску "Беняконі" — "Шальчынінкай". Літоўскія мытнікі толькі імітавалі праверку грузу. У выніку праз мяжу пераехалі чатыры грузавікі з больш за 3 мільёнамі пачкаў цыгарэт. Страты ў выглядзе нясплачаных падаткаў ацэньваюцца ў 9,7 млн еўра, паведамляе lrmuitine.lt.

Мытнікаў выкрылі яшчэ ў канцы 2019 года. З таго часу цягнулася следства. Суд пройдзе ў Вільні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.