У Літве налічылі амаль мільён турыстаў з Беларусі

У Літве налічылі амаль мільён турыстаў з Беларусі

У Літве налічылі амаль мільён турыстаў з Беларусі. Паводле літоўскага Дэпартамента статыстыкі, за 2017 год туды прыехала 968 тысяч 100 беларускіх турыстаў, а гэта болей, чым з якой іншай краіны. Для параўнання — з Польшчы прыбыло 785 тысяч, а з Расіі — амаль 716 тысяч турыстаў.

Часцей за іншых беларусы заставаліся ў Літве на адну і болей начэй. Палякі часцей за іншых прыязджаюць у гэтую краіну на адзін дзень.

За мінулы год адзначаецца істотнае павелічэнне турыстычнага патоку з Беларусі — на 17% болей, чым у 2016 годзе. У сярэднім турысты трацяць у Літве 345,4 еўра за візіт, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі